Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы чуем фразу — і не разумеем». Гендарная даследчыца пра статус Марыі Калеснікавай і пра тое, чаму на яе словы такая рэакцыя
  2. Угадаете, сколько желающих? Азаренок выпустил новый фильм, который показывают в кинотеатрах, — посмотрели, как расходятся билеты
  3. В основной программе Мюнхенской конференции по безопасности впервые прошла дискуссия о Беларуси. Рассказываем главное
  4. Российским войскам заблокировали доступ к спутниковому интернету Starlink. Вот как это на практике повлияло на их атаки
  5. Один из самых известных беларусских актеров сменил работу и ушел от российской звезды
  6. У беларуса в эмиграции неожиданно отказали почки. Нужна пересадка, и жена жертвует ему свою — рассказываем историю этой семьи
  7. Большая сенсация на Олимпийских играх: фигурист Илья Малинин остался без медали в личном зачете
  8. Гэтыя шахцёры рэкордныя 69 дзён сядзелі пад зямлёй у чаканні дапамогі. Іх выратавалі, але пасля праблемы не скончыліся — вось як усё было
  9. Зима не отступает. Прогноз погоды на предстоящую неделю
  10. Усяго пяць крокаў, некалькі хвілін вашага часу — і польская падатковая адправіць «Люстэрку» грошы. Расказваем, што трэба зрабіць
  11. Стало известно, что в колонии Навального отравили сверхтоксичным ядом
  12. Карточки популярного среди беларусов иностранного банка перестали работать в РБ
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.